Менчукі пра беларуска-расейскія дачыненні: Шмат пытанняў да Расеі… Мне такі сусед не падабаецца

video

Карэспандэнты «Белсату» запыталіся ў жыхароў беларускай сталіцы, што яны мяркуюць пра дачыненні паміж Беларуссю і Расеяй?

Прэс-служба кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што ён цягам двух тыдняў мае спаткацца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

«Я лічу, што нават Саюзная дзяржава, якую мы хацелі пабудаваць, засталася толькі на паперы, засталося толькі СНД. ЕўрАзЭС – гэтае абʼяднанне неяк застопарылася. Усе застаецца на ўзроўні найвышэйшых уладаў», – заўважыў маладзён.

«У мяне наагул шмат пытанняў да Расеі наконт Украіны. Не хочацца аказацца… Мне такі сусед не падабаецца, шчыра кажучы», – адзначыла спадарыня.

А што адказалі расейцы, якіх «Белсат» спаткаў у Менску, – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары