Менчукі пакінулі ў выбарчых буфетах $ 620 тыс.


Нягледзячы на пустыя выбарчыя ўчасткі, буфеты ды кірмашы ў суботу і нядзелю ў сталіцы не прастойвалі. Менчукі актыўна закупляліся цягам усіх выходных. Электарат наеў больш, чымся на 1,2 млн руб., гэткім чынам праігнараваўшы загад Лукашэнкі «перастаць жэрці».

Гэтыя лічбы прыводзіць Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Менгарвыканкаму.

У дзень галасавання ў Менску працавалі 428 выязныя буфеты, яшчэ 140 міні-кірмашоў былі арганізаваныя на адкрытых пляцоўках у раёне выбарчых участкаў, рапартуе ведамства.

Фестываль хлеба, калбасная баба і дэгустацыя іншых айчынных прадуктаў – вось гэта вось усё абмінула тых, хто не захацеў удзельнічаць у выбарчым фарсе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў