З пачатку тыдня менчукі нясуць кветкі і знічы да амбасады Расеі ў Менску на знак смутку па ахвярам трагедыі ў сібірскім Кемерава.
У выніку пажару ў гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня» 25 сакавіка загінулі 64 асобы. У сераду намеснік кіраўніка расейскага Міністэрства надзвычайных справаў Уладлен Аксёнаў пацвердзіў, што сярод ахвяраў – 41 дзіця.
28 сакавіка ў Расеі аб’явілі агульнанацыянальную жалобу.
Сёння ў Кемераве адбудзецца пахаванне 13 чалавек.
На знак смутку і салідарнасці з Расеяй Аляксандр Лукашэнка даручыў прыспусціць сцягі і адмяніць забаўляльныя праграмы ў дзяржаўных медыях. Рэкамендацыі не праводзіць сёння імпрэзаў атрымалі арганізатары мерапрыемтсваў.
ДД