Менчукі каментуюць прапанову Пракаповіча «надрукаваць зайчыкаў»: Хай ужо супакоіцца


10 лютага Tut.by паведаміў, што былы кіраўнік Нацбанку Пётр Пракаповіч напісаў ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваў «уключыць друкарскі станок».

Прапанову Пракаповіча раскрытыкаваў кіраўнік беларускага ўраду.

Эмісійнае друкаванне грошай – не больш чым мінулы этап у гісторыі эканамічнага развіцця ў Беларусі, заявіў. Андрэй Кабякоў пасля нарады па актуальных пытаннях развіцця эканомікі.

«Усе сыходзіліся ў тым, што ніякага друкавання эмісійных грошай ні ў якім разе быць не павінна. Гэта ўжо мінулы пэўны этап у гісторыі, не больш за тое. Усе развіццё павінна адбывацца на здаровай эканамічна выверанай аснове. Спрэчка была толькі ў тым, хутчэй або павольней ажыццяўляць тыя ці іншыя змены параметраў, якія характарызуюць грашова-крэдытную палітыку», – сказаў прэмʼер-міністр.

Пракаповіча раскрытыкавалі і жыхары беларускай сталіцы, з якімі паразмаўлялі нашыя карэспандэнты.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=1_uF9_GY5fk”][vc_column_text]Папярэднік Пятра Пракаповіча на пасадзе кіраўніка Нацбанку Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка ўжо зразумеў, як эмісія грошай уплывае на эканоміку.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=wOA0TOxa-ww”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў