Менчука збілі да смерці з-за кавуноў


З кірмашу ў Ждановічах мужчыну даставілі ў шпіталь, дзе ён памёр.

Сталічныя міліцыянты распавялі «БелТА», што 37-гадовы мянчук прыбіраў на кірмашы на вуліцы Ціміразева сапсаваныя кавуны і звярнуўся да невядомага мужчыны з просьбай забраць іх.

«У час размовы паміж імі адбыўся канфлікт, мужчына збіў менчука», – распавялі ў прэсавай службе ГУУС.

Пацярпелага даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі, дзе ён памёр. Нападніка міліцыя затрымала, ім аказаўся 39-гадовы жыхар Радашковічаў. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Цяпер ён у ізалятары.

ДД

Стужка навінаў