Менчука прысудзілі да 20 гадоў калоніі за неаднаразовае згвалтаванне маленькіх дачок і падчарыцы


У Менску 40-гадовы мужчына прызнаны вінаватым у згвалтаванні непаўнагадовых – уласных дачок і падчарыцы.

«Устаноўлена, што мужчына неаднаразова на працягу некалькіх гадоў здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сваіх непаўналетніх дачок, а таксама падчарыцы, якая ўжо дасягнула паўналецця, аднак была падвергнутая гвалту некалькімі гадамі раней», – паведаміў у Фэйсбуку прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Паводле яе слоў, устаноўлена, што мужчына псіхічна здаровы, усведамляў значэнне сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі. Пасля завяршэння комплекснай экспертызы, ён быў змешчаны пад варту.

Па выніках папярэдняга следства ў верасні 2017 года фігуранту было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні згвалтавання заведама малалетніх (ч. 3 арт. 166 Крымінальнага кодэкса), гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, у тым ліку па прыкмеце паўторнасці (ч. 2,3 арт. 167 КК).

6 снежня 2017 г. судом Фрунзенскага раёну г. Менска ён быў прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 20 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

«Варта адзначыць той факт, што і ў разгляданым выпадку маці нават не меркавала пра тое, што адбываецца ў іх сямʼі. Дзяўчынак бацька прасіў нічога не распавядаць, кажучы, што гэта «іх сакрэт». Калі аналізаваць абставіны, то атрымліваецца: з выгляду тыповая шматдзетная сямʼя, нідзе не праходзіла ў якасці «няшчаснай», у якой дзеці пацярпелі ад сексуальнага гвалту – такія гісторыі, на жаль, не адзінкавыя», – піша Юлія Ганчарова.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары