Men's Fest – ужо гэтымі выходнымі


15 гуртоў з трох краін выступяць у Берасці.

Штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men’sFest абвесціў поўны лайн-ап выступоўцаў. У гэтым годзе ён пройдзе ў двухдзённым фармаце ў Берасці 24-25 кастрычніка і аб’яднае дзесяць выступоўцаў з Беларусі, Украіны і Польшчы: TT-34, Jinjer, TerraKod, Rise in Rage, Re1ikt, Zolki Band, Exist M, ForHeaven’sSake, Frostbite,  Sciana. У першы дзень да іх таксама далучыцца пяцёрка канкурсантаў, якія пазмагаюцца за каштоўныя прызы.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=rF0mYl0y-qk&feature=youtu.be”][vc_column_text]24 кастрычніка

16.00 – 18.00 – Конкурс (Charles Mellow / SandGlass / Ingrin / Cad Goddeu / Introverts)

18.20 – 18.50 – Zolki Band
19.05 – 19.35 – Re1ikt
19.50 – 20.20 – Sciana
20.35 – 21.05 – Exist M
21.20 – 22.00 – TT-34

25 кастрычніка

18.20 – 18.50 – ForHeaven’sSake
19.05 – 19.35 – Frostbite
19.50 – 20.20 – TerraKod
20.35 – 21.05 – Rise in Rage
21.20 – 22.00 – Jinjer

Конкурсная частка вярнулася на фестываль пасля гадавой паўзы, удзел у ёй возьмуць 5 гуртоў. Кожны з іх мусіць выканаць дзве ўласныя песні і беларускамоўны кавер на трэк якога-кольвек калектыву. Удзельнікі конкурснай праграмы ацэньваюцца па 10-ці бальнай шкале па некалькіх крытэрах: мастацкая каштоўнасць матэрыялу, сыгранасць калектыву,
валоданне музычнымі інструментамі і сцэнічныя паводзіны. Асобна будзе ўлічанае меркаванне публікі.

Для пераможцаў прадугледжаныя прызы: за першае месца – запіс EP з 3-х трэкаў, за другое – распрацоўка брэнд-буку, за трэцяе – фотасэсія.

Стужка навінаў