Мексіканцы вітаюць папу Францішка


Папа Рымскі Францішак наведвае Мексіку, дзе яго з прыязнымі ўсмешкамі вітаюць мясцовыя жыхары.

15 лютага 2016 года пантыфік кіруецца ў мексіканскі штат Ч’япас – самы бедны рэгіён у краіне.

Насельніцтва гэтай часткі Мексікі размаўляе не толькі па-іспанску, але таксама на прынамсі 13 розных індзейскіх дыялектах. Каля 5 млн жыхароў штату належыць да старажытных карэнных народаў. Большасць з іх пражывае ў стане крайняй беднасці, нягледзячы на багатыя прыродныя рэсурсы рэгіёну.

Паездка ў Мексіку і гістарычны прыпынак у Гаване – гэта 12-я паездка Папы Францішка з моманту Пантыфікату і 4-ы візіт у Лацінскую Амерыку.

У пятніцу, 12-га лютага, Папы Рымскі Францішак падпісаў у Гаване з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам супольную дэкларацыю, у якой згадалі ўніятаў ды ваенны канфлікт ва Украіне. Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што візіт пантыфіка ў Беларусь ніколі не быў гэтак блізкі.

МЯ, паводле be.radiovaticana.va

Стужка навінаў