Медыкі з групы «Белыя каскі» забітыя ў Сірыі


Сямёра сірыйскіх медыкаў з групы «Белыя каскі» сталі ахвярамі нападу на іх офіс на паўночным захадзе Сірыі. Нападнікі зʼехалі на захопленых імі двух аўтамабілях, выкраўшы абсталяванне з офісу.

Прадстаўнік «Белых касак» заявіў, што напад адбыўся ў суботу ў горадзе Сармін, на тэрыторыі, якая кантралюецца ўзброенай апазіцыяй.

Сірыйскі цэнтр маніторынгу парушэнняў правоў чалавека паведаміў, што сямёра супрацоўнікаў атраду грамадзянскай абароны «Белыя каскі» былі знойдзеныя мёртвымі, калі на дзяжурства прыбыла новая змена. Па словах медыкаў, іх калегі былі забітыя стрэламі ў галаву.

Ніхто не заявіў пра сваю адказнасць за злачынства, адзначае радыё «Свобода».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў