Медыкаў, абвінавачаных у карупцыі, пачнуць судзіць у кастрычніку


Цягам бліжэйшых тыдняў справы асобаў, затрыманых за карупцыю ў медычнай галіне, будуць перададзеныя ў суд. У СІЗА КДБ засталіся каля 20 затрыманых па гэтай справе.

Старшыня КДБ Валер Вакульчык падчас сустрэчы з журналістамі паведаміў, што частцы затрыманых медыкаў змянілі захаду стрымання. Большасць абвінавачаных прызналі сваю віну. Вакульчык таксама ўдакладніў, што бізнесмен Сяргей Шакуцін, дырэктар кампаніі «Іскамед», малодшы брат Аляксандра Шакуціна, старшыні савета дырэктароў «Амкадор-кіруючая кампанія холдынга», часткова прызнаў сваю віну. Што да былога міністра аховы здароўя, а цяпер намесніка прэм’ер-міністра Васіля Жарко, пакуль на яго справаў не заведзена, удакладніў старшыня КДБ.

На думку Валера Вакульчыка, гучныя затрыманні ў медычнай сферы – вынік больш эфектыўнай працы КДБ. Паводле спецслужбоўца неабходна працаваць ў сферы прафілактыкі карупцыі.

«Гэта датычыцца і тэндарных закупак. Неабходна, каб была празрыстасць сістэма і выгада працаваць адкрыта, каб і дзяржава атрымлівала свой прыбытак. Службовыя асобы павінны атрымліваць нармальныя заробкі і каб ім было не выгадна браць хабар. Рэкамендацыі КДБ перададзеныя для Мінаховы здароўя», – удакладніў Валер Вакульчык.

https://naviny.belsat.eu/news/kdb-adpraviu-zatrymanyh-lekarau-u-medychnyya-shtrafbaty/

СК, belsat.eu

Стужка навінаў