«Медыі пішуць не тое». У «IBA Group» працягваюць абвяргаць затрыманне кіраўнікоў

video

Карэспандэнт «Белсату» пагаварыў з кіраўніцай аддзелу карпаратыўнага іміджу кампаніі «IBA Group», якой зацікавіліся праваахоўнікі.

«Кампанія працуе ў штатным рэжыме. Кіраўніцтва кампаніі – адзін з дырэктараў аднаго з прадпрыемстваў хварэе, а другі знаходзіцца ў адпачынку, у Менску, рэгулярна зʼяўляецца ў офісе. Сяргей Ляўцееў у адпачынку, і свой вольны ад працы час ён мае права праводзіць так, як лічыць патрэбным. Больш за тое, інфармацыйная нагода з таго, што адзін з парталаў напісаў… напісаў не тую інфармацыю», – распавяла ў размове з нашым карэспандэнтам Іна Ігонтава, кіраўніца аддзелу карпаратыўнага іміджу «IBA Group».

Раней партал Tut.by паведаміў, што дзейнасцю буйной і адной са старэйшых IT-кампаніяў Беларусі зацікавіліся праваахоўнікі. Як паведамілі парталу некалькі інфармаваных крыніцаў, у поле зроку праваахоўнікаў трапілі намеснік старшыні праўлення «IBA Group», гендырэктар «IBA Minsk» Сяргей Леўцееў і член праўлення, першы намеснік старшыні праўлення «IBA Group» Сяргей Акуліч.

«Акуліч затрыманы ўжо тыдзень як», – сцвярджаў суразмоўца. Паводле яго, справай займаецца Следчы камітэт, прычына – ухіленне ад выплаты падаткаў.

Наконт Леўцеева прыходзіла супярэчлівая інфармацыя, якая не дазваляла сцвярджаць, што ён знаходзіцца пад вартай. У прэс-службе кампаніі ўчора казалі, што Сяргей Леўцееў у адпачынку.

Падрабязнасці справы – у вечаровым выданні «Аб’ектыву».

НМ, belsat.eu,  фота – dev.by

Глядзі таксама
Каментары