Медыі паказалі заяўку на пашпарт Пятрова, якая намякае на яго датычнасць да спецслужбаў


Звесткі, якія апублікаваныя ў Заходніх медыях не адпавядаюць рэчаіснасці, такім чынам афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава адрэагавала на публікацыі дадзеных з базы Федэральнай міграцыйнай службы Расеі дакументаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава.

«Пасля таго, як Bellingcat (там яшчэ былі суаўтары сенсацыі, але пакінем) апублікавалі інфармацыю аб тым, што згодна з» базай дадзеных ФМС «Пятроў і Башыраў былі агентамі ГРУ, у мяне не засталося сумневаў аб іх датычнасці да спецслужбаў. І мала таго, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра спецыяльную кантору, якая пад прыкрыццём расследаванняў мэтанакіравана злівае дэзу», – піша Захарава.

14 верасня брытанская тэлерадыёкарпарацыя BBC са спасылкай на інфармацыйныя рэсурсы The Insider і Bellingcat паведаміла, што копіі службовых дакументаў ФМС Расеі з заявай на імя Аляксандра Пятрова могуць паказваць на яго сувязі са спецслужбамі. Копія заявы аб выдачы пашпарта зьмяшчае назву, дату нараджэння, імёны бацькоў і месца прапіскі Пятрова Аляксандра Яўгенавіча.

На апублікаваным дакуменце бачна пячатка «звестак не прадстаўляць» і зробленая ад рукі зорачка «ёсць ліст С.С». Крыніца The Insider, на якую спасылаюцца журналісты, мяркуе, што адзнакі на дакументах азначаюць, што Пятроў меў дачыненне да спецслужбаў.

Выданне The Insider адзначае, што дакументы выданню прадставіла крыніца з расейскай паліцыі. Пацверджанняў сапраўднасці дакументаў няма. Дзве крыніцы, якія працавалі ў ФМС (службу расфармавалі ў 2016 годзе, яе паўнамоцтвы перадалі МУС), паведамілі, што дакументы такой формы – N1П – сапраўды падаюцца пры замене і выдачы расейскага пашпарта.

Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў галоўныя падазраваныя ў справе атручвання Скрыпаляў у Сослберы, што ў Вялікай Брытаніі. Лондан лічыць іх прычаснымі да замаху і заяўляе пра іх датычнасць да спецслужбаў. Крэмль адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў