Медыі: ДНР збіраецца прадаць вугаль у ЕЗ пад выглядам расейскага


З сярэдзіны чэрвеня самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» хоча пачаць продаж вугалю ў Еўразвяз пад выглядам расейскага.

Пра гэта паведамляе «Інфармацыйны супраціў».

Паводле інфармацыйнага рэсурсу, ДНР плануе прадаць каля 70 чыгуначных вагонаў вугалю сартавых марак праз расейскіх пасярэднікаў. Рэалізаваць тавар плануюць на вонкавыя рынкі праз расейскія марскія парты.

Рэалізацыя гандлёвай здзелкі прызначаная на сярэдзіну чэрвеня. На першым этапе вугаль будзе накіроўвацца на адрас Філіялу Публічнага акцыянернага таварыства «ОГК – 2» – Навачэркаская ГРЭС (Растоўская вобласць РФ). Паводле «Інфармацыйнага супраціву», далей вугаль будзе прадавацца пад выглядам расейскага ў Польшчу, Малдову ды ў іншыя краіны.

ЛНР дамаўляецца з Беларуссю аб пастаўках вугалю

Тыдзень таму ў размове з Belsat.eu начальнік аддзелу вытворчасці і перспектыўнага развіцця вугальнай галіны Міністэрства паліва, энергетыкі і вугальнай прамысловасці ЛНР Віктар Ткачэнка заявіў:

«Безумоўна, Беларусь набывае ў нас вугаль. Праўда, на дадзены момант фінансавых адносінаў з беларускімі дзяржаўнымі структурамі ў ЛНР няма. Мы знаходзімся на стадыі перамоваў з афіцыйным Менскам, канчатковае рашэнне толькі прымаецца. А вось прыватныя фірмы з Беларусі ўжо неаднаразова набывалі ў ЛНР партыі прадукцыі: вугалю, антрацыту». Аб’ёмы паставак і назвы прыватных прадпрыемстваў Ткачэнка ўдакладніць адмовіўся, спаслаўшыся на камерцыйную тайну.

Чытайце больш:

НМ, belsat.eu, паводле sprotyv.info

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары