Медальны антырэкорд беларусаў: шэсць дзён Алімпіяды без медалёў


Так доўга на медалі беларускія спартоўцы яшчэ не чакалі.

На Алімпіядзе-2008 беларусы першы медаль заваявалі на трэці дзень Гульняў, тады бронзу ўзяла цяжкаатлетка Анастасся Новікава. На Алімпіядзе 2012-га першы медаль беларуская каманда заваявала на шосты дзень – зноў у цяжкай атлетыцы і зноў бронза, якую заваявала Марына Шкерманкова.

Спартоўка прагназуе, што сёння будзе першы медаль беларусаў на Гульнях у Рыа.

«Думаю, што ўжо 12 жніўня ў нас будзе першы медаль, але ў каго менавіта я, каб не сурочыць, напэўна, казаць не буду», – заявіла Марына Шкерманкова.

Учора ж беларускіх заўзятараў чакалі расчараванні. Першы медаль беларускай каманды мог заваяваць прадстаўнік Беларусі ў настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў, але ён прайграў свой паўфінал, а пасля і матч за трэцяе месца (бронзу).

Свае шанцы на далейшую барацьбу за прызавыя месцы ўчора страцілі і беларускія баскетбалісткі, які прайгралі зборнай Турцыі.

НМ, belsat.eu, паводле «СБ Беларусь Сегодня»

Стужка навінаў