Мечыслаў Грыб: у міліцыю ідуць неадукаваныя вяскоўцы, таму і б’юць усіх запар


Аб прычынах бязмежжа беларускіх міліцыянтаў у «Размове дня» разважае генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб.

Чаму беларускія міліцыянты распускаюць рукі і як гэта спыніць? Можа нам не хапае адпаведных законаў? Мечыслаў Грыб, які зрабіў кар’еру ў праваахоўных органах і ў сярэдзіне 1990-х узначальваў Вярхоўны Савет лічыць, што беларускае заканадаўства ў гэтым сэнсе распрацаванае добра, гэтак жа як і службовыя інструкцыі, якія датычаць захавання сілавікоў падчас затрымання парушальнікаў.

Паводле яго, адна з прычынаў міліцэйскага бязмежжа – нізкі ўзровень адукацыі: «Гараджане, менчукі не надта сёння імкнуцца служыць у органах міліцыі. Сёння ў органах міліцыі служаць жыхары сельскай мясцовасці. І не заўсёды яны з’яўляюцца адукаванымі юрыстамі сярэдняй рукі ці з вышэйшай адукацыяй. У іх ёсць нейкая адукацыя, але да праваахоўнай дзейнасці яна не мае ніякага дачынення. Ну і таксама з’яўляецца прычынай, што многа дазволена…»

Гэта фрагмент праграмы «Размова дня», якая выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.

Глядзець «Размову дня» цалкам.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары