McDonald's выпусціў мабільны дадатак з беларускай мовай


Адзін з самых папулярных у свеце фастфудаў выпусціў мабільны дадатак. У адрозненне ад прыкладанняў іншых рэстарацыяў хуткага харчавання, тут ёсць беларуская мова.

З дапамогай прыкладання можна адсочваць акцыі McDonald’s, спраўдзіць энергетычную каштоўнасць прадукту і, канешне, паглядзець усе прапановы рэстарацыі.

У McDonald’s абяцаюць, што кожны, хто сцягнуў аплікацыю, атрымае бясплатны чызбургер.

 

 

Стужка навінаў