Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод чакае мадэрнізацыя


Агулам для мадэрнізацыі прадпрыемства будзе выдаткавана мільярд долараў ЗША. Пераабсталяванне заводу дазволіць істотна павялічыць аб’ёмы вытворчасці.

Вялізныя кошты мадэрнізацыі абумоўленыя ўстаноўкай гідракрэкінгу цяжкіх нафтаастаткаў. Паводле генеральнага дырэктара заводу Віталя Паўлава, прадпрыемства ўжо атрымала некалькі буйнагабарытных грузаў.

«Цяпер мы будуем чарговы тэхналагічны комплекс гідракрэкінгу. Будаўніцтва знаходзіцца ў актыўнай стадыі», – распавёў дырэктар НПЗ.

Мадэрнізацыя НПЗ адбываецца на фоне імклівага скарачэння паставак нафтапрадуктаў у Беларусь з Расеі. Паводле пагаднення, якое падпісалі віцэ-прэм’еры двух краінаў, з лістапада Менск зможа імпартаваць з Масквы тыя нафтапрадукты, якія не вырабляюцца ў нашай краіне.

Hавiны
Міністр энергетыкі Расеі: пастаўляць нафтапрадукты ў Беларусь эканамічна немэтазгодна
2018.09.03 15:09

СК, belsat.eu

Стужка навінаў