Ляфортаўскі раённы суд Масквы заключыў пад варту забойцу жывёлінаў. Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю абвінавачванага ў Беларусь.
Пра гэта распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Непрацуючы 28-гадовы жыхар Мазыра калечыў кацянятаў і запісваў забойства на відэа. Сам ён пацвердзіў 6 выпадкаў забойства.
Жывадзёра хочуць прыцягнуць да адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёлінай. Праца па крымінальнай справе працягваецца.
Зламыснік ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. У 2007 годзе яго прысудзілі да 7 гадоў калоніі за падпал праваслаўнага храма ў райцэнтры. Вызвалены ў 2012 годзе ён зноў апаганіў два праваслаўных храма у Мазыры. Матывам ён называў варожае стаўленне да хрысціянскай рэлігіі.
У 2013 годзе яго адправілі на прымусовае лячэнне. Апаганьванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў і наўмыснае пашкоджанне маёмасці ён здзяйсняў у стане непрытомнасці.
Пра беларуса, які зварыў кацяня і даслаў фота абаронцы жывёлінаў, стала вядома ў жніўні. Маньяка лакалізаваць знайсці дзякуючы жыхарцы Мазыра, якая апазнала на фота сваё кацяня. Яна аддала яго «высокаму, хударляваму чалавеку з даўгімі, тлустымі валасамі» па абʼяве, не ведаючы, чым ён займаецца.
ДР belsat.eu