Мазырчука асудзілі на 10 содняў за ўдзел у Маршы недармаедаў


Аляксандра Шаўко пакаралі за ўдзел у мітынгу Маршу недармаедаў, які прайшоў 18 сакавіка. 

Паводле праваабаронцаў «Вясны», мужчыну судзілі ў кабінеце суддзі, куды не змаглі трапіць ні сваякі, у тым ліку цяжарная жонка, ні назіральнікі.

35-гадовага мужчыну затрымалі адразу пасля мітынгу, у шпіталі, дзе ён наведваў хворага бацьку. Двое содняў яго пратрымалі ў ізалятары. Аляксандар Шаўко працаваў ў нафтаздабыўнай галіне. Ужо паўтары гады ён не мае працы.

Усяго ў суд з ізалятара часовага ўтрымання 20 сакавіка прывезлі чатырох асобаў. Сярод іхАляксандр Барысенка, Аляксандр Трошка і яшчэ адзін мужчына. Усіх іх затрымалі адразу пасля мітынга 18 сакавіка. У памяшканні суду няма раскладу судовых працэсаў, і таму невядома, каго яшчэ з затрыманых будуць судзіць.

/Абноўлена/

Аляксандра Барысенку пакаралі 10 соднямі арышту.

У Мазырскім раённым судзе абвяргаюць інфармацыю наконт суду над трэцім затрыманым — Аляксандарам Трошкам. Наколькі вядома, на плошчы ён апынуўся выпадкова. Адміністрацыйная справа ў дачыненні да яго ў суд не паступала, паведамляе svaboda.org.

Спіс затрыманых за акцыі грамадзянскіх і сацыяльных акцый

ДР belsat.eu

Стужка навінаў