Мазырчук зарэзаў свайго сабутэльніка і заснуў побач з акрываўленым целам


Пра падрабязнасці трагічнага здарэння паведаміў тэлеканал «Мазыр».

Трое мужчын і жанчына выпівалі ў кватэры ў Мазыры. Два разы яны бегалі ў краму за алкаголем. У пэўны момант гаспадар кватэры выйшаў на вуліцу, а жанчына – на кухню.

Двое мужчын, якія засталіся ў пакоі – пасварыліся і схапілі нажы. Адзін з іх ударыў свайго прыяцеля нажом у грудзі.

Калі гаспадар вярнуўся, ён не стаў разбірацца, што адбываецца, а проста выставіў абодвух за дзверы.

Пазней суседка заўважыла, што ў пад’ездзе на лесвіцы ляжыць акрываўлены труп, а побач з ім спіць мужчына.

Падазраванаму ў забойстве пагражае да 15 гадоў турмы.

http://belsat.eu/news/zhyhar-loeushchyny-zalajkau-9-pornarolikau-militsyyantam-geta-ne-spadabalasya/

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў