Мазыранін заснуў за стырном падчас угону аўта


Хлопец не здолеў скрасці машыну сваёй мары, бо быў нападпітку.

Здарэнне са спробай крадзяжу аўта нецвярозым магілёўцам адбылося 13 жніўня а 3-й уночы.

Старшыня аддзелу крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС Валеры Зданевіч кажа, што ў дзяжурную частку звярнуўся ўладальнік мікрааўтобуса Volkswagen T4, які распавёў, што знайшоў свой аўтамабіль за некалькі метраў ад прывычнага паркавальнага месца з пабітым лабавым шклом.

Калі міліцыянты прыбылі на месца здарэння, у салоне аўта ўсцяж быў зламыснік.

Падчас допыту выявілася, што малады мазыранін напіўся, а пасля ўбачыў у двары мікрааўтобус, які хацеў мець усё сваё жыццё. Ён разбіў шкло, залез у машыну, але да лагічнага завяршэння задуманае не давёў – заснуў.

У дачыненні да хлопца ўзбудзілі крымінальную справу паводле артыкулу «Крадзеж». Яму пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

ДД, belsat.eu паводле «Інтэрфакс»

Стужка навінаў