МАЗ выпусціў аўтобус, які можа ездзіць па сумётах


Новы аўтобус будзе выпускацца ў межах супольнай праграмы МАЗу і Банку развіцця «Школьны аўтобус».

Новая мадэль прызначаная для сельскіх школаў.

Менскі аўтамабільны завод распрацаваў аўтобус для сельскіх школ, здольны свабодна перамяшчацца ў складаных дарожных умовах і пераадольваць лужыны, сумёты і іншыя перашкоды.

Рамнае шасі аўтобуса, з высокім прасветам і рысорамі – ад сярэднетанажнага грузавіка. У машыны – сучасны і экалагічны рухавік класа Еўра-5. Убудаваная сістэма абмежаванні хуткасці не дазволіць разагнаць транспарт звыш 60 км / г. Аўтобус прызначаны на 28 пасажыраў.

З думкай аб першакласніках, уваход у аўтобус абсталяваны дадатковай прыступкаю.

Салон падзелены на месцы для настаўнікаў і дзяцей, апошнія маюць рамяні бяспекі.

Над крэсламі – багажныя паліцы.

[/vc_column_text][vc_column_text]Інжынеры ўсталявалі ў аўтобусе вонкавую гучную сувязь і мультымедыйныя сістэмы, каб можна было пацешыць дзяцей у дарозе.

Тэсты паказалі, што мадэль адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, якія прынятыя ў краінах СНД і Еўропы.

«Новая мадэль узяла лепшае ад грузавіка і аўтобуса: з аднаго боку, падвышаная праходнасць, з другога – камфортныя ўмовы і максімальная бяспека для дзяцей, – цытуюць распрацоўнікаў «Беларускія навіны». – Аўтобус прызначаны для таго, каб прывезці школьнікаў у школу з любой вёскі ці хутара, незалежна ад якасці дарожнага пакрыцця. Гэткія якасці робяць транспарт незамяняльным практычна ў любым рэгіёне».

Першыя аўтобусы з’явяцца на сельскіх дарогах сёлета ўвосень.

ДД

Стужка навінаў