МАЗ прадае аўтобусы ва Украіну па заніжаных цэнах


Жыхароў украінскага Львова перасаджваюць на аўтобусы МАЗ.

Першыя аўтобусы даставілі ў канцы жніўня. Да канца года ва ўкраінскім горадзе мае быць 100 МАЗаў, таксама Львоў абновіць аўтапарк 50 аўтобусамі мясцовага прадпрыемства «Електротранс».

Беларускія аўтобусы набывалі ў лізінг. Яны маюць нямецкае камплектаванне ды электроннае табло, але не абсталяваныя кандыцыянерамі. Кошт аднаго аўтобуса – 122 тыс. еўраў (разам з мытам).

Намеснік кіраўніка жыллёвай гаспадаркі ды інфраструктуры Львоўскай гарадской рады Андрэй Білы распавёў, што спачатку прыглядаліся да турэцкіх аўтобусаў, аднак у выніку аддалі перавагу беларускім.

«Я разумею, магчыма, для ўраду Беларусі было прынцыпова ўвайсці ў Львоў, і, напэўна, вялікую частку яны ўзялі на сябе. Дэмпінгуючы, па-сутнасці, урад Беларусі фінансаваў развіццё грамадскага транспарту ў Львове», – адзначыў Андрэй Білы.

НМ, belsat.eu, паводле прэс-службы Львоўскай гарадской рады

Стужка навінаў