МАЗ губляе пазіцыі на расейскім рынку


У першым паўгоддзі расейскія перавозчыкі рабілі стаўку на набыццё заходняй тэхнікі.

Гэта вынікае з дадзеных аналітычнага агенцтва «Автостат».

Беларускі вытворца ў Топ-10 марак расейскага рынку грузавых аўтаў па выніках першага паўгоддзя 2017 года заняў 6-е месца.

У чэрвені ў Расеі прадалі 275 МАЗаў, агулам за паўгода – 1649 (за першае паўгоддзе мінулага года – 1389).

Раней МАЗ займаў у падобным рэйтынгу трэцяе месца, але дзякуючы імклівым тэмпам росту продажаў заходнія брэнды («Volvo», «Scania», «Mercedes») змясцілі беларускага вытворцу на некалькі пазіцыяў ніжэй.

Часцей за ўсё ў Расеі прадаюцца грузавыя аўты марак «Kamaz»ды «Gaz».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Autostat.ru

Стужка навінаў