Маёр украінскай выведкі: Оркі будуць наступаць на Марыупаль


На марыупальскім напрамку ля п. Шырокіна, за які вяліся вулічныя баі нават пасля падпісання перамір‘я, адбываецца канцэнтрацыя вайсковай тэхнікі і жывой сілы гэтак званых «расейска-тэрарыстычных войскаў», – паведамляе ў сваім Facebook дабравольны батальён «Азоў».

 

Паводле інфармацыі кіраўніцтва батальёну пад Марыупалем зараз знаходзіцца 15 танкаў, 15 гарматаў і каля 550-600 жаўнераў ДНР.

24 лютага прадстаўнік Міністэрства абароны ДНР Уладзіслаў Брыг заявіў, што жаўнеры «Данецкай народнай рэспублікі» вызвалілі пасёлкі Паўлапаль і Пішчавік пад Марыупалем.

«Оркі (сепаратысты – заўв. рэд.) будуць наступаць на Марыупаль. Трэба ўмацоўваць пазіцыі, а Міністэрства абароны Украіны корпаецца ў паперках», – паведаміў belsat.eu прадстаўнік украінскага падраздзялення глыбокай выведкі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў