Мацкевіч: Уся апазіцыя даўно ў цугцвангу


Філосаф і вядоўца «Белсату» Уладзімір Мацкевіч каментуе казус дэпутата Канапацкай і аналізуе ягоныя наступствы для беларускіх незалежных партыяў.

Палітык павінен уважліва ставіцца да сваіх абяцанняў. Лідары АГП уголас казалі, што яны адклікаюць сваіх кандыдатаў, якія будуць прапушчаныя. Натуральна, ніхто не спадзяваўся, што гэта адбудзецца – тым больш, з кандыдатамі ад АГП. Але калі так здарылася – за словы трэба адказваць. І ўлады наўмысна гэта зрабілі, каб паказаць, што Лябедзька і ягоная партыя трымаюць нос па ветру і не збіраюцца выконваць дадзеныя самім сабе абяцанні. Каб паказаць, што словы апазіцыйных палітыкаў нічога не вартыя.

Сітуацыя склалася езуіцкая: вядома было, што АГП не пойдзе на тое, каб адклікаць дэпутата. Такія шанец – яго цяжка згубіць. І калі яны ўжо зрабілі шмат маральных саступак, гэты выпадак не выглядае значным. Не думаю, што пойдуць на раскол.

Уладам дэмаралізацыя партыі патрэбная, каб рыхтавацца да наступных крокаў у бок Захаду – напрыклад, зрабіць падчас наступных выбараў прапарцыйную або змяшаную сістэму, калі выбарцы будуць галасаваць па партыйных спісах. І ў сваім дэмаралізаваным стане АГП будзе адпавядаць таму ўзору квазідэмакратыі, як гэта сёння ёсць у Расеі: нібыта апазіцыйныя партыі ў расейскім парламенце на самой справе цалкам падпарадкаваныя Крамлю.

Глядзіце поўны каментар Уладзіміра Мацкевіча па справе мандату Канапацкай

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=6CNJnJTeD10&feature=youtu.be”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў