Маці, якую судзілі за смерць дачкі падчас хатніх родаў: Мне сорамна... у той вечар я «псіханула»


Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без зменаў рашэнне Віцебскага абласнога суда па справе Вольгі Сцяпнавай.

«178 тысяч чалавек выцягнулі мяне з пекла»

«Апраўдальны прысуд у дачыненні да мяне ўступіў у сілу. Я хачу выказаць усім вам сваю падзяку за ваш удзел і падтрыманне, спачуванне і суперажыванне, за ўсе 8 месяцаў, якія вы былі са мной, за вашыя малітвы і цёплыя словы», – піша Вольга Сцяпанава ў лісце, апублікаваным на change.org (петыцыю Вольгі Сцяпанавай падтрымалі 178 000 чалавек).

Пасля хатніх родаў правяла некалькі месяцаў у СІЗА

Нагадаем, што ў лютым 2017 года Вольга прыехала ў Віцебск з Санкт-Пецярбургу да маці, каб нарадзіць дзіця. Яна адмаўлялася ад шпіталізацыі, бо нараджала першую дачку таксама ўдома. Другая дзяўчынка мела праблемы з дыханнем, наглыталася каляплодных водаў. Медыкі з «хуткай» і дактары ў шпіталі не змаглі выратаваць дзіця. У выніку Вольга трапіла ў СІЗА, дзе правяла некалькі месяцаў. Яе вінавацілі ў смерці нованароджанай дачкі.

Жанчыне пагражала да 3 гадоў пазбаўлення волі.

25 студзеня Віцебскі абласны суд прызнаў яе невінаватаю. Але 5 лютага пракурор апратэставаў апраўдальны прысуд. 4 красавіка Вярхоўны суд вынес канчатковае рашэнне па справе Сцяпанавай.

«У той вечар я пасварылася з маці і псіханула»

«Цяпер, калі ў рашэнні суда ёсць фраза «па законе не абавязана была звяртацца па медычную дапамогу», спроба асудзіць хатнія роды сарваная і наўрад ці паўторыцца ў бліжэйшай будучыні, я магу казаць.

У той вечар [калі Сцяпанава нараджала. – Заўв. Belsat.eu] мы моцна пасварыліся з мамай па маёй віне, і я, псіханула, зачынілася ў спальні, пакуль маці рыдала ў суседнім пакоі. Сорамна прызнаць, але нягледзячы на ​​ўсе свае веды і падрыхтоўку, я банальна прахлопала «трывожныя званочкі» (а яны былі) таму што мае думкі цалкам былі занятыя тым, якое несправядлівае жыццё, як усё надакучыла і калі я, нарэшце, з’еду адсюль; я праклінала сябе і ўсіх навокал, і, замест таго, каб супакоіцца заводзілася ўсё больш і больш. – распавядае Вольга Сцяпанава ў сваім звароце на change.org.

І нават калі стала дрэнна, вырашыла, што прадыхаюся, адпусціць і вырашу, што рабіць далей. Цяпер я разумею, што, нягледзячы ні на якія крыўды, трэба было крычаць і прасіць дапамогі, але тады я і падумаць не магла, што ўсё можа быць так хутка і страшна. Маму я папрасіла нікому і нічога не распавядаць, і слова сваё яна стрымала нават тады, калі была вымушаная звярнуцца па дапамогу ў медыі».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў