Маці выпадкова заблакавала сваё дзіця ў Audi Q5 і не хацела выбіваць шкло. Гэта зрабілі ратавальнікі


Інцыдэнт здарыўся каля 11 гадзіны 27 чэрвеня ў Менску, паведамляе сайт МНС.

Жанчына 1985 года нараджэння прыехала ў сталіцы гандлёвы цэнтр «Арэна-Сіці». Выходзячы з аўто, яна выпадкова зачыніла дзверцы і ў машыне спрацаваў цэнтральны замок. У салоне аўтамабіля засталося дзіця 2018 года нараджэння.

Мянчанка патэлефанавала ў МНС. Ратавальнікі прапанавалі жанчыне разбіць шкло, але яна вырашыла выклікаць платную службу, якая займаецца «узломам» замкоў. Аднак, адмыслоўцы не змаглі адкрыць аўтамабіль і ратавальнікі разбілі пярэдняе левае шкло ў аўтамабіля. Дзіця не пацярпела.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў