Маці Саўчанкі запісала зварот да расеек, у якім просіць іх не высылаць сыноў на Данбас


Марыя Саўчанка, маці ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, запісала зварот да расеек з заклікам не дазваляць сваім сынам ехаць ваяваць на Данбас.

Відэазварот зʼявіўся ў «Тўітэры» расейскага выдання «Грани.ру».

«Я ім пісала ліст, расейскім маці, каб яны не пасылалі сваіх сыноў да нас ва Украіну забіваць нашых украінцаў. І каб яны ведалі, колькі іх, расейцаў, ужо забілі», – заявіла Марыя Саўчанка.

Акрамя таго, яна распавяла, што Пуцін хавае страты расейскіх вайскоўцаў на Данбасе.

25 траўня, адбыўся абмен украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі на расейскіх ГРУшнікаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева.

Самалёт прэзідэнта Украіны забраў Саўчанку з Расеі.

МЯ, паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары