Маці Міхася Жызнеўскага: «Я спадзяюся, што беларусы давядуць да канца справу майго сына»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=eEI8bzXju4I”][vc_column_text]

«Я прыйшла на Дзень Волі, бо мой сын загінуў не толькі за свабоду Украіны, але і Беларусі. Віншую ўсіх суайчыннікаў. Міша хацеў міру і свабоды. Я спадзяюся, што беларусы давядуць да канца яго справу», – распавяла карэспандэнту «Белсату» Ніна Жызнеўская.

Маці забітага падчас «Еўрамайдану» беларуса таксама распавяла, што ў Гомлі яе сына называюць забойцам.

«Не магу на вуліцу выйсці. Людзі злыя. Баюся, каб камяні не паляцелі ў мой бок. Яго лічаць бандытам і забойцам, маўляў, ён расстрэльваў людзей на Майдане», – кажа маці забітага ў Кіеве Беларуса.

Міхася Жызнеўскага забілі падчас сутыкненняў з праваахоўнікамі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве стрэлам у сэрца.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў