Мастак Паўленскі падпаліў будынак ФСБ


Вядомы расейскі перформер ад імя расейскага грамадства «кінуў пальчатку» спецслужбам.

Уночы расейскі мастак-перформер Пётр Паўленскі зладзіў у цэнтры Маскву новую акцыю пад назвай «Пагроза». Ён прыехаў да цэнтральнага ўпраўлення Федэральнай службы бяспекі на Лубянцы з каністрай бензіну. Паўленскаму спатрэбілася некалькі секундаў, каб абліць палівам драўляныя дзверы пад’езда і падпаліць іх.[/vc_column_text][vc_video link=”https://vimeo.com/145096472″][vc_column_text]Ужо праз хвіліну ахова будынку затрымала Паўленскага і журналістаў Уладзіміра Роменскага і Нігіну Бяроеву, якія здымалі акцыю. Паліцыя іх арыштавала і адвезла ў пастарунак. Раніцай журналістаў вызвалілі, Паўленскі затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні дробнага хуліганства.

У апісанні відэа, якое з’явілася на відэаканале мастака, ён тлумачыць, што ФСБ сёння пагражае ўсім расейцам:

«Палаючыя дзверы Лубянкі – гэта пальчатка, якую грамадства кідае ў твар тэрарыстычнай пагрозе. Федэральная служба бяспекі дзейнічае метадам бесперапыннага тэрору і ўтрымлівае ўладу над 146 000 000 чалавек. Страх пераўтварае свабодных людзей у ліпкую масу адасобленых целаў. Пагроза непазбежнай расправы вісне над кожным, хто знаходзіцца ў межах дасягальнасці для прыладаў вонкавага назірання, праслухоўвання размоваў і межаў пашпартнага кантролю. Вайсковыя суды ліквідуюць кожныя праявы волі. Але тэрарызм можа існаваць толькі коштам жывёльнага інстынкту страху. Пайсці супраць гэтага інстынкту чалавека прымушае безумоўны ахоўны рэфлекс. Гэта рэфлекс барацьбы за ўласнае жыццё. А жыццё вартае таго, каб пачаць за яго змагацца».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”33934″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Акцыя «Шво» ў падтрымку «Pussy Riot» (2012)[/vc_column_text][vc_column_text]Паўленскі вядомы сваімі акцыямі «Аддзяленне» (адрэзаў сабе вушніцу), «Шво» (зашыў рот ніткай), «Фіксацыя» (прыбіў машонку да брукаванкі на Чырвоным пляцу) і «Свабода» (падпаліў шыны ў Пецярбургу, імітуючы кіеўскі майдан).

ДД, «Белсат», фота: Ілля Варламаў, Wikipedia

Стужка навінаў