Мастацтва проста з сэрца: расейка намалявала Пуціна і Мядзведзева ўласнымі грудзямі (18+)


У сеціве з’явіліся партрэты прэзідэнта і прэм’ера Расеі, якія намалявала мастачка з Санкт-Пецярбургу незвычайнаю тэхнікай.

Прынамсі гэтак запэўнівае на сваім «Туіцеры» расейскі журналіст Дзмітрый Смірноў.

«Макала ў фарбу і прыкладала да паперы: складаная тэхніка», – піша журналіст.

Праўда, Смірноў не называе імя і прозвішча таленавітай мастачкі, але дэманструе на фота творы, якія выйшлі з-пад яе рукі (?..), а таксама ўражваючыя «інструменты», з якіх яна карысталася ў сваёй працы.

Паводле іх, можна здагадацца, што мастачка – Ірына Раманоўскя, якая раней такім жа чынам намалявала між іншага эмблему футбольнага клуба “Зеніт”.

Cez, belsat.eu

Стужка навінаў