Масквічы на Манежнай плошчы: «Всех не посадишь!»


Аляксея Навальнага затрымалі ў расейскай сталіцы. Нават нягледзячы на хатні арышт, апазіцыянер далучыўся да акцыі пратэсту супраць прысуду яму і яго брату Алегу Навальнаму.

«Тое, што затрымалі мяне азначае адно – сярод тых, хто застаўся, затрымаюць на адну асобу менш», – напісаў Аляксей Навальны ў сваім Twitter.

Незадоўга да затрымання Навальны паведаміў, што збіраецца прыехаць на пратэстную акыю на Манежнай плошчы. Таксама ў сеціве з’явіліся здымкі Навальнага на выхадзе са станцыі метро «Пушкінская». Адтуль ён планаваў дабрацца да Манежнай плошчы па Цвярской вуліцы.

Федэральная служба выканання пакаранняў зафіксавала парушэнне ўмоваў хатняга арышту. Па словах прадстаўніка ведамства, адпаведныя дакументы былі перададзеныя ў суд.

Тым часам на Манежнай плошчы людзі скандуюць: «Всех не посадишь!», а таксама «Свободу Олегу Навальному!»

30 снежня Замаскварэцкі суд Масквы вынес прысуд братам Аляксею і Алегу Навальным. Аляксей атрымаў 3,5 гады ўмоўнага тэрміну, Алег – 3,5 гады пазбаўлення волі.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў