Масква назвала закон аб рэінтэграцыі Данбаса «падрыхтоўкаю да вайны»


Міністэрства замежных справаў Расеі пракаментавала прыняцце закону аб «Аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнню суверэнітэту Украіны на часова акупаваных тэрыторыях у Данецкай і Луганскай абласцях».

Паводле расейскага дыпведамства, прыняты 18 студзеня закон набліжае паўнамоцтвы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі да «дыктатарскіх», а таксама «ставіць крыж» на Менскіх дамоўленасцях.

Тэкст заявы МЗС РФ. Скрыншот з mid.ru

Закон ускладае на Расею адказнасць за маральныя і матэрыяльныя шкоды, нанесеныя грамадзянам Украіны ў выніку баявых дзеянняў на Данбасе.

У законе Расея фігуруе ў якасці краіны агрэсара.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў