Масква і Менск абмяркоўваюць стварэнне адзінага рынку нафты і газу


Беларусь і Расея ўзгадняюць агульныя падыходы для стварэння адзінага рынку нафты і газу на тэрмін да 2025 года. Мяркуецца, што збліжэнне ў фарміраванні цэнаў на энерганосьбіты павінны забяспечыць роўныя ўмовы для субʼектаў гаспадарання двух краінаў.

Пра гэта заявіў віцэ-прэмʼер Расеі Аркадзь Дварковіч, паведамляе АНТ.

Пытанне паставак нафты для беларускіх НПЗ (гэта 24 мільёны тон штогод) урэгуляваныя на бліжэйшыя тры гады. Адкрытай пакуль застаецца толькі газавая тэма. Але і яна, лічыць расейскі віцэ-прэмʼер, будзе знятая ў бліжэйшы час.

«У нас усё дамоўленасці па гэтым, наступным і 2019 годзе дасягнутыя. І пастаўленая задача да канца года ўзгадніць і зацвердзіць прынцыпы будучай супрацы, каб ужо і на перыяд да 2025 года. Цяпер гэтыя кансультацыі ідуць. Усё ў парадку, мы ў графіку. Усё зробім», – заявіў Дварковіч.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў