Масква адказала Канстанцінопалю, які прызначыў сваіх епіскапаў на Украіне


Патрыярх Маскоўскі Кірыл падчас візіту ў Стамбуле 31 жніўня 2018 года. Фота – святар Ігар Палкін / РПЦ

«Гэта грубае ўварванне на тэрыторыю Маскоўскага патрыярхату», – гаворыцца ў заяве Расейскай праваслаўнай царквы. У выпадку прызнання ўкраінскай аўтакефаліі РПЦ можа разарваць адносіны з Канстанцінопалем.

Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей прызначыў сваіх прадстаўнікоў-біскупаў на Украіне. Гэта выклікала абурэнне ў Расейскай праваслаўнай царквы, бо было зроблена без узгаднення з ёй.

«У апраўданне свайго ўмяшання ў справы іншай памеснай царквы Канстанцінопальскі патрыярх прыводзіць ілжывыя тлумачэнні гістарычных фактаў і спасылаецца на нібыта існыя ў яго выключныя ўладныя паўнамоцтвы, якімі ён у рэчаіснасці не валодае і ніколі не валодаў. Дадзеныя дзеянні заводзяць у тупік адносіны паміж Рускай і Канстанцінопальскай цэрквамі, ствараюць рэальную пагрозу адзінству ўсяго сусветнага праваслаўя»

Апрача таго, у заяве гаворыцца, што зваротныя дзеянні Маскоўскага патрыярхата паследуюць у бліжэйшы час.

Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей раней заявіў, што Сусветны патрыярхат Канстанцінопаля валодае выключнымі правамі на рашэнне праблем праваслаўнага свету і можа вырашыць пытанне аб аўтакефаліі праваслаўнай царквы на Украіне без умяшання Маскоўскага патрыярхату.

Ува Украіне ёсць тры праваслаўныя царквы: адна кананічная, якая ўваходзіць у склад Маскоўскага патрыярхату, і дзве некананічныя – Кіеўскі патрыярхат і невялікая Украінская аўтакефальная праваслаўная царква, прадстаўленая пераважна на захадзе краіны.

Улады Украіны робяць стаўку на стварэнне адзінай самастойнай царквы і дамагаюцца атрымання аўтакефаліі ад Канстанцінопаля. У красавіку 2018 года Пятро Парашэнка звярнуўся да патрыярха Варфаламея з просьбай аб незалежнасці ўкраінскай царквы ад РПЦ.

Патрыярх Маскоўскі Кірыл і патрыярх Канстанцінопалю Варфаламей падчас сустрэчы ў Стамбуле 31 жніўня 2018 года. Фота – святар Ігар Палкін / РПЦ

31 жніўня патрыярх Варфаламей сустрэўся ў Стамбуле з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, але вынікаў сустрэчы абвешчана не было.

ДД

Стужка навінаў