Маскоўскага філосафа-анархіста Рабава асудзілі на 6 содняў арышту


Пётр Рабаў

Пятра Рабава знялі з цягніка ў Баранавічах пасля яго чарговай лекцыі ўвечары 10 кастрычніка. Сёння Баранавіцкі суд прызнаў Рабава вінаватым у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння і даў яму 6 содняў арышту.

Рабава і яшчэ аднаго ягонага паплечніка вінавацяць у хуліганстве.

«На сувязь выйшла маці Пятра, бо цягнік у Маскву павінен быў прыбыць ужо больш за 4 гадзіны таму, а Рабава на ім не было. Як аказалася, пасля ўдалай лекцыі ў Баранавічах Пятра знялі з цягніка міліцыянты. Цяпер Рабаў і суправаджаючая яго асоба знаходзіцца ў суд Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы» – паведаміў адзін са слухачоў лекцыі ў Баранавічах.

Беларуская міліцыя пачала пераследваць Рабава 9 верасня, калі ў Горадні АМАП уварваўся ў «Цэнтр гарадскога жыцця», сарваў лекцыю «Лібертарная сацыяльная думка апошняй траціны XX – пач. XXI cтст»., ды затрымаў слухачоў і самога лектара.

Міліцыя пратрымала ў Ленінскім РАУСе Горадні больш за 5 гадзінаў каля 20 асобаў, што былі на лекцыі. У затрыманых узялі адбіткі пальцаў, кожны даў тлумачэнні, чаму прысутнічаў на лекцыі. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі ім, што будзе заведзена адміністратыўная справа нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, але невядома ў якой форме слухачы лекцыі будуць фігураваць у справе, як удзельнікі ці, як сведкі.

У «Цэнтры гарадскога жыцця» ўжо адбыліся дзясяткі лекцый ды сустрэч, якія тычацца гісторыі і культуры. Праблема ўзнікла толькі цяпер, калі лектарам аказаўся вядомы даследчык анархізму.

У Горадні ў Пятра Рабава канфіскавалі некаторыя кнігі, якія ён меў з сабой. Філосаф звязваў падобную рэакцыю сілавых структур з тым, што сам з’яўляецца анархістам па поглядах. І ў Беларусі, і ў Расеі, дзяржава баіцца анархістаў і істэрычна з імі змагаецца. Паслухаць філосафа маглі прыйсці гарадзенскія аднадумцы і для сілавікоў гэта была нагода, каб высветліць асобы, што сімпатызуюць ідэям анархізму. Магчыма, такая ж сітуацыя склалася і ў Баранавічах.

МД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары