Маскоўская мэрыя адмовілася ўвекавечыць памяць Барыса Нямцова


З прапановай перайменаваць мост, дзе быў забіты Нямцоў, альбо назву вуліцы ў ягоны гонар і ўстанавіць мемарыяльную дошку выступаў дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў.

Аднак мэрыя Масквы адмовіла ўвекавечыць памяць былога віцэ-прэм’ера Расеі, спаслаўшыся на тое, што з моманту смерці Барыса Нямцова прайшло занадта мала часу. Устаноўка мемарыяльнай дошкі па месцы жыхарства магчымая не раней, чым праз 10 гадоў пасля смерці, а па месцы працы – не раней, чым праз два гады, піша meduza.io.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў цэнтры Масквы літаральна ля сценаў Крамля 27 лютага сёлета. Па падазрэнні ў дачыненні да забойства былі затрыманыя і арыштаваныя пяць чалавек.

Чытайце яшчэ: «У ФСБ не маглі не ведаць». Забойства Барыса Нямцова – вачыма паліцыянта

На заўтра паплечнікі забітага апазіцыянера анансавалі абнародаванне ягонай справаздачы «Пуцін. Вайна» – доказы ўдзелу расейскіх войскаў у вайне на Данбасе. Нямцоў не паспеў дапісаць даклад, але яго дапрацавалі актывісты і журналісты на чале з сябрам палітыка Іллём Яшыным.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў