Масавыя затрыманні прыхільнікаў Навальнага ў Расеі


У 80 гарадах Расеі сёння запланаваны акцыі пратэсту супраць павышэння пенсійнага ўзросту, анансаваныя апазіцыйным палітыкам Аляксеем Навальным. Паліцыя праводзіць масавыя затрыманні арганізатараў акцыі і актывістаў штабу Навальнага.

Усерасейская акцыя пратэсту праводзіцца без Аляксея Навальнага. Палітыка яшчэ 27 жніўня Цвярскі суд Масквы асудзіў на 30 сутак арышту. Пры гэтым заяўнікам на правядзенне масавага мерапрыемства ўлады шматлікіх гарадоў адказваюць адмовай. Справа ў тым, што дзявятага верасня ў многіх рэгіёнах Расеі праводзяцца выбары кіраўнікоў суб’ектаў РФ або дэпутатаў мясцовых заканадаўчых сходаў.

Праваабаронцы паведамляюць пра тое, што ў краіне ўжо дзясяткі прыхільнікаў Навальнага прэвентыўна затрыманыя, некаторыя арыштаваныя, распачатыя крымінальныя справы.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары