[/vc_column_text][vc_column_text]
Адмыслова для спаборніцтваў прарэзалі лёд Камсамольскага возера, дзе абсталявалі басейн 25 м x 18 м. У месцах распілу лёд быў таўшчынёй 26 сантыметраў. Тэмпература вады ў складае цяпер усяго +2 градусы.
Для забеспячэння бяспекі на на турніры дзяжурылі дзве машыны хуткай дапамогі і лекары Менскай гарадской арганізацыі АСВОД. Для ўдзельнікаў былі абсталяваныя адмысловыя лазні, цёплыя купелі, намёты, распранальні і цеплавыя гарматы.
Арганізатарамі чэмпіянату выступілі Міністэрства спорту і турызму, Менгарвыканкам і Беларуская федэрацыя загартоўвання і спартыўнага зімовага плавання, якая летась у чэрвені стала чальцом Міжнароднай асацыяцыі зімовага плавання (IWSA).
ДД