Марыя Шарапава чытае Алексіевіч. Рэакцыя рунэту: «Засунь кветкі сабе ў д..пу»


У сваім Instagram расейская тэнісістка беларускага паходжання размясціла здымак з ангельскім перакладам кнігі Нобэлеўскай лаўрэаткі і піонамі.

«Перачытваю гэтую класіку», – падпісала фатаграфію былая першая ракетка свету.

New on the nightstand: Voices From Chernobyl by Svetlana Alexievich. Re-reading this classic.

Фото опубликовано Maria Sharapova (@mariasharapova)

Рэакцыя не заставіла доўга чакаць. Пад здымак набеглі незадаволеныя «патрыёты Расеі» і пачалі цкаваць спартоўку за тое, што яна чытае «русафобку» ды яшчэ і не па-расейску.

«Маша, лепш прачытаць яе ранейшыя творы: »У вайны не жаночы твар «… Пасля 2000 яна піша ўжо за грошы з-за мяжы. Ачарніць усё што было ў саўку…».

«Выкінь гэта неадкладна».

«У гэтай Alexievich столькі агіды і нянавісці да Расеі, а Марыі, аказваецца, падабаецца такая цудоўная пісьменніца»

«Алексеевіч русафобка, не ўхваляю»….

«Цяпер засунь гэтыя кветкі сабе ў дупу».

Шарапава на зняважлівыя каментары нічога не адказала, хоць сярод іх былі і рэплікі з падтрыманнем.

«Марыя! Не звяртай увагу на расейскіх фашыстаў».

«Маша, нікога не слухай! Чытай што падабаецца! І не вядзіся на тэму з буржуямі…»

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары