(аднаўляецца)
Марына Насенка, якую асудзілі на адміністрацыйны арышт на 12 содняў за тое, што прысутнічала на «Маршы недармаедаў» 17 лютага, вяла «папяровы Instagram».
Марыну пераводзілі тройчы. Апошнім разам дзяўчына апынулася ў камеры з Ксюшай Малікавай і Марынай Дубінай з «Зяленай сеткі».
«З дзяўчынкамі мы забаўляліся як маглі. Калі нас не выводзілі на шпацыр, мы ладзілі міні-бунты: грукалі ў дзверы і крычалі: «На шпацыр!» З суседніх камер знаёмыя актывісты таксама нас падтрымлівалі, і мы крычалі ўсе разам. У нас гразіліся забраць матрацы або перасадзіць, як яны казалі, «да бамжых».
На соднях дастаткова часу. Там дзяўчыны напісалі артыкул «Як адпачываць на ЦІПе».
«У артыкуле мы распісалі, чым займацца ў вольны час, што можна паесці і як забаўляцца. Часам, каб не было зусім сумна, мы мяўкалі у кармушкі. Так мы весялілі і падтрымлівалі сваіх суседзяў – станавілася не так сумна. А яшчэ спявалі песні і чыталі вершы. З суседніх камер часам таксама былі чутныя песні. Пасля выканання мы заўсёды пляскалі сваім суседзям».
«23 сакавіка мы зразумелі, што ўсё рыхтуюцца да новых затрыманняў: нам у камеру прынеслі рахунак за харчаванне – ён склаў 10 рублёў у дзень. Хоць наш тэрмін яшчэ не скончыўся, нам сказалі падпісаць рахурак – нас збіраліся пераводзіць у Жодзіна. Па ідэі мы павінны аплаціць кошт, але падпісваць яго мы не сталі. Таму што лічым, што наша знаходжанне ў ЦІП незаконна», – каментуе сваё ўтрыманне на Акрэсціна Марына.
Дзяўчыну затрымалі каля ЦІП Акрэсціна, куды яна несла перадачу свайму хлопцу, арыштаванаму Вячаславу Касінераву.
ВД, паводле citydog.by