Марына Хоміч: Дзень Волі – адзінае свята, якое мы адстаялі ў шматлікіх рэпрэсіях


Для беларускай незалежнасці ніколі не было спрыяльнага часу. Беларусь не была патрэбная ані заходнім дзяржавам ані Расеі, але была патрэбная беларусам.

Дзень Волі як і гісторыя БНР – непажаданыя. 25 сакавіка – гэта костка ў горле тых, хто ад беларускай дзяржаўнасці выйграў найбольш. Без падтрымання ўладаў альбо насуперак ёй БНР становіцца часткай гістарычнай памяці беларусаў.

«Дзень Волі не павінен з’яўляцца толькі акцыяй пратэсту, але мы не можам перавесці яго толькі ў нейкую святочную імпрэзу. На жаль, пакуль Дзень Волі не з’яўляецца дзяржаўным святам, мы павінны сумяшчаць святкаванне з палітычнай акцыяй. Бо гэта адзіная акцыя, якую адстаялі шляхам рэпрэсій шматлікіх гадоў, каб данесці сваю палітычную пазіцыю», – адзначае Марына Хоміч, лідарка БХД.

«Свята трэба зрабіць больш масавым… Маладым людзям сумна, што ўлада ў руках калгасніка. Такі сімвал краіны, пра які за мяжою ўзгадваюць, што Беларусь – гэта Лукашэнка. А ім не хочацца асацыяваць сябе з Лукашэнкам. Яны хочуць новага», – кажа Мікіта Семаненка, прадстаўнік моладзі «За свабоду».

Як павінен выглядаць Дзень Волі – напярэдадні галоўнага нацыянальнага свята ў студыі «Два на два» арганізатары штогадовай акцыі. Глядзіце праграму «Два на два» у эфіры і архіве.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў