Марына Адамовіч пра ліст з пагрозамі: «Яны чакаюць страху і абурэння»


Бацька палітвязня Міколы Статкевіча знайшоў у паштовай скрыні ананімны ліст з пагрозамі. Папера прыйшла ў Баранавічы, дзе ён жыве.

«Я не ведаю, у якім стане цяпер Віктар Паўлавіч, – кажа Марына Адамовіч. – Пакуль не ездзіла да яго, размаўлялі толькі па тэлефоне. Ён зачытаў мне ліст. Там ніводнага жывога слова, спрэс лаянка. Вельмі абразлівы».

Спадарыня Марына мяркуе, што ліст даслалі невыпадкова. Хтосьці хоча, каб гэта мела розгалас у медыях. І гэты хтосьці чакае страху і абурэння. «Той, хто рэальна можа пагражаць, не будзе займацца паштовым тэрарызмам. Гэта спроба ціску на Міколу», – лічыць жанчына.

Мікола Статкевіч адзіны кандыдат у прэзідэнты, які адмовіўся прасіць Лукашэнку аб памілаванні, і дагэтуль застаецца ў зняволенні.

Настасся Маланка, belsat.eu

Стужка навінаў