Марыхуана амаладзіла мозг старых мышэй, а маладых зрабіла тугадумамі


Нямецкія і ізраільскія навукоўцы высветлілі, што невялікія дозы асноўнага псіхаактыўнага рэчыва марыхуаны дэльта-9-тэтрагідраканабінолу могуць аднавіць здольнасць вучыцца і паляпшаюць памяць старых мышэй да ўзроўню маладых жывёлінаў.

Вынікі даследавання апублікаваў часопіс «Nature Medicine».

Падчас эксперыменту працаўнікі Універсітэту Бона і Габрэйскага ўніверсітэту ў Іерусаліме ўвялі невялікую дозу (не выклікае псіхаактыўнага эфекту) дэльта-9-тэтрагідраканабінола мышам ва ўзросце 2, 12 і 18 месяцаў.

Праз 5 дзён эксперыменту старыя мышы сталі выконваць тэсты як маладыя. Мышэй пратэставалі на: пошук і распазнаванне новага прадмету, распазнаванне партнёра, лабірынт Морыса (тэст на арыентацыю і памяць). У маладых мышак гэтае рэчыва прывяло да адваротных вынікаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў