Марш роўнасці ў Кіеве: паліцыя перадухіліла «крывавую бойню», якую абяцалі правыя радыкалы

video

Сотні ЛГБТ-актывістаў пад узмоцненай аховай паліцыянтаў выйшлі на вуліцы ўкраінскай сталіцы.

Прадстаўнікі правых сілаў яшчэ за пару тыдняў да маршу прыгразілі ягоным удзельнікаў «крывавай бойняй». Пасля падобнай імпрэзы ў Кіеве год таму былі ахвяры сярод абаронцаў правоў геяў, як і сярод праваахоўнікаў.

Сёння паліцыя затрымала каля 50 агрэсіўных правых правых актывістаў.

Парадак на Маршы роўнасці забяспечвалі каля тысячы праваахоўнікаў.

Ужо пасля таго, як афіцыйная акцыя скончылася, пачалі з’яўляцца навіны пра напады на ўдзельнікаў маршу ў розных раёнах сталіцы Украіны.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары