Марш недармаедаў у Берасці. Самае цікавае + экшн!


5 сакавіка чарговы «Марш недармаедаў» прайшоў у Берасці. Акцыя распачалася на плошчы Леніна, дзе ў гэты час улады зладзілі дзіцячае свята.

Удзельнікі пратэсту пайшлі да будынку гарвыканкаму. Там яны раздзяліліся: частка пайшла ў актавую залу на сустрэчу з мэрам, частка засталася каля будынку і патрабавала выхаду мэра на вуліцу.

Пасля мітынгу натоўп рушыў цэнтральнымі вуліцамі да ЦУМу. Да пратэстоўцаў далучаліся людзі, і ў выніку ў шэсці ўзялі ўдзел каля 1500 чалавек.

Мы старанна сабралі для вас самыя лепшыя моманты Маршу па вуліцах Берасця.

Гарась Валатовіч, belsat.eu, фота: Раман Пратасевіч 

Стужка навінаў