«Mark Formelle» адказаў на закіды ў сексізме і прэзентаваў ролік з напалову аголенымі мужчынамі-швачкамі


Паводле сюжэту, менеджарка заходзіць спраўдзіць, як ідзе праца ў цэху, дзе бачыць мужчынаў з голымі торсамі, якія шыюць, прасуюць і запакоўваюць жаночую бялізну.

Ролік зрабіўся свайго роду адказам на крытыку кампаніі ў выкарыстанні стэрэатыпных вобразаў кабет як абʼектаў сексуальнай увагі.

«Кампанія Марк Фармэль з любоўю і пяшчотай вырабляе жаночую бялізну мары. Як правіла, гэты працэс застаецца па-за ўвагаю – вы бачыце толькі канчатковы прадукт. Мы вырашылі прыадкрыць заслону таямніцы і зняць адкрытае відэа з нашага самага «гарачага» цэха…», – адзначылі ў кампаніі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў