Маразы мацнеюць. Будзьце ўважлівымі на дарозе


Халодныя паветраныя масы працягваюць паступаць у Беларусь.

Ужо раніцай у некаторых раёнах тэрмометры апусціліся да – 15, можа быць яшчэ халадней – да -17, а ўначы да -26. Магчымы невялікі снег і вецер. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер – няўстойлівы слабы, ад 2 да 9 метраў у секунду.

Гэткія маразы паводле прагнозаў сіноптыкаў, захаваюцца да праваслаўнага Раства.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў