Марадона будзе жыць у доме за $ 20 млн. Але не ў Берасці


Дыега Марадона і заўзятаркі. Фота - Васіль Малчанаў, belsat.eu

Новаму старшыні праўлення футбольнага клубу «Дынама-Берасце» знайшлі жыллё ў Беларусі. Дыега Марадона будзе жыць у Менску ў 7-пакаёвым катэджы за $ 20 млн.

Як паведамляе аргентынскае выданне clarin.com, першапачаткова для легенды сусветнага футболу шукалі дом у Берасці, але жылля падобнага класа не знайшлі. Таму на працу Марадона будзе лётаць з Менску. У катэджы – сем пакояў, даглядаць дом будуць 11 асобаў. Таксама Дыега плануе прывезці ў Беларусь з ААЭ два аўтамабілі – BMW І Rolls Royce Phantom.

Пакуль невядома, чым канкрэтна Дыега Марадона будзе займацца ў берасцейскім «Дынама». Адказу на гэтае пытанне не дае ні сам Марадона, ні працаўнікі клубу.

Пад час свайго першага візіту ў Беларусь 16-17 ліпеня Марадона хацеў сустрэцца з Лукашэнкам, але арганізаваць такую сустрэчу не ўдалося.

Кар’ера гульца для аднаго з найлепшых футбалістаў XX стагоддзя і пераможцы чэмпіянату свету скончылася дыскваліфікацыяй у 1994 праз скандал з наркотыкамі. За межамі футбольнага жыцця Дыёга Марадона вядомы сваймі экстравагантнымі выказваннямі ды ўчынкамі.

Марадона плануе з’явіцца на працы 2 жніўня, калі ў межах Лігі Еўропы берасцейскае «Дынама» ў Афінах згуляе з грэцкім клубам «Анартосіс».

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары